У Віцебскай вобласці на рамонт жылога фонду ў 2013 годзе накіруюць Br500 млрд.
27 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На рамонт жылога фонду ў Віцебскай вобласці ў 2013 годзе накіруюць Br500 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Больш за 55% зваротаў насельніцтва ў органы ўлады звязаны з праблемамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, пытаннямі аб неабходнасці правядзення рамонту, абслугоўвання і г.д. Значная колькасць зваротаў тычыцца таксама эксплуатацыі старога жылля. Гэтыя пытанні мы павінны вырашыць", - адзначыў Аляксандр Косінец. З гэтай мэтай ён прыняў рашэнне накіраваць у 2013 годзе на рамонт жылога фонду - Br500 млрд., на старое жыллё - Br100 млрд. Дадатковае фінансаванне ў памеры Br100 млрд. плануецца вылучыць таксама на выкананне мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы па водазабеспячэнні і водаадвядзенні "Чыстая вада".
У далейшым мы будзем у выпадку неабходнасці шукаць дадатковыя магчымасці для фінансавання гэтых напрамкаў, дадаў губернатар.-0-