У Віцебскай вобласці на бягучым тыдні завершыцца этап вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі
Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду не пазней 19 чэрвеня павінны здаць подписныя лісты ў раённыя, гарадскія выбарчыя камісіі, тым самым завяршыўшы вылучэнне кандыдатаў. А ў нядзелю будзе апошні дзень прыёму дакументаў на вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.
Ужо на наступным тыдні стане вядомы персанальны склад участковых выбарчых камісій. Тым часам тэрытарыяльным камісіям трэба будзе правесці праверку дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і даных аб іх колькасці ў подписных лістах. Менавіта якасць працы ініцыятыўных груп вызначыць найбліжэйшую будучыню ўдзельнікаў выбарчай гонкі, колькасць якіх скарацілася да 13 чалавек. Аблвыбаркам павінен будзе не пазней 4 ліпеня акумуляваць пратаколы аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія падпісаліся за вылучэнне, па рэгіёне ў цэлым і прадставіць дакументы ў ЦВК.
Пакуль камісіі працуюць з ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў, іншыя суб'екты выбарчага працэсу мабілізуюць чалавечыя рэсурсы для назірання за электаральным марафонам. Паводле даных на пачатак тыдня, усяго выбарчыя камісіі акрэдытавалі амаль сотню назіральнікаў, з якіх больш за 72% працуюць пры раённых камісіях.
З палітычных партый уключылася ў працэс пакуль толькі КПБ. Не зніжаюць актыўнасці грамадскія арганізацыі, на долю якіх прыпадае больш за 90% акрэдытаваных назіральнікаў, а гэта БРСМ (26,6% ад агульнай колькасці назіральнікаў), прафесійныя саюзы, якія ўваходзяць у ФПБ (17%), РГА «Белая Русь» (13,8%), грамадскае аб'яднанне ветэранаў і Беларускі Хельсінкскі камітэт (па 8,5%).