У Віцебскай вобласці на тытул "Каралева Вясна-2015" прэтэндуюць 13 прыгажунь
Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна-2015", у якім возьмуць удзел 13 прыгажунь з чатырох ВНУ горада, адбудзецца сёння ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Традыцыйна конкурс праходзіць на базе тэхналагічнага ўніверсітэта, прадстаўніцы якога, як правіла, складаюць большасць удзельніц. Вось і сёлета іх 6 з 13. Сярод дзяўчат ёсць пераможцы ўнутрывузаўскіх конкурсаў, ужо дасведчаныя мадэлі і тытулаваныя прыгажуні. Але увогуле, усе яны звычайныя дзяўчаты, прыгожыя, чароўныя і таленавітыя. Таму і канцэпцыя цяперашняга мерапрыемства называецца "Пігмаліён Next", праз якую арганізатары хочуць паказаць (як у Бернарда Шоу) ператварэнне звычайнай кветачніцы ў гераіню светскага балю.
У вобразе кветачніц удзельніцы ўпершыню паўстануць перад гледачамі і журы - у дэфіле-прэзентацыі. Таксама ім трэба будзе дэманстраваць сваю эрудыцыю і гнуткасць розуму, творчыя таленты. Кожны выхад - трансфармацыя вобраза, напрыклад, у купальніках па подыуме будуць хадзіць дзяўчаты-анёлы. У іншых дэфіле гледачы ўбачаць калекцыі адзення ад вядомага беларускага дызайнера Ірыны Юрчанкі.
Заключным конкурсным турам стане пастановачны нумар "Чырлідынг", у якім вызначыцца самая спартыўная ўдзельніца, уладальніца спецыяльнага прыза ад партнёра конкурсу - школы танцаў. Акрамя самой "Каралевы Вясны", першай і другой віцэ-міс, будуць выбраны "Міс фота", "Міс чароўнасць", "Міс грацыя" і "Міс артыстызм". Самі дзяўчаты вызначаць годную звання "Міс сяброўства". І яшчэ на двух інтэрнэт-рэсурсах праходзяць уласныя галасаванні, якія вызначаць "Міс сімпатыі гледачоў" і "Каралеву анлайн".
Пераможцы рэгіянальнага этапу спаборніцтва прадставяць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе.
Кацярына Князева