На Віцебшчыне на раніцу 19 жніўня ўбрана 62% плошчаў ад плана
На раніцу 19 жніўня ў Віцебскай вобласці ўбрана 62% плошчаў ад плана. Ураджайнасць збожжавых і зерневых бабовых перавышае леташнюю на 5,1 ц/га.

Практычна завершана ўборка азімага рапсу. Найвышэйшая ўраджайнасць у Аршанскім (21,5 ц/га), Віцебскім (20,3 ц/га) і Верхнядзвінскім (18,8 ц/га) раёнах. Пад ураджай 2023 года пасеяна 26,5 тыс. га азімага рапсу (44,2% ад запланаванага).
Лён вытраўлены на 11 тыс. га (92,2%), нарыхтавана 3,2 тыс. т льнотрасты сярэднім нумарам 1,02.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў другім укосам. Скасілі 87,9 тыс. га (88%), на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,47 цэнтнераў кармавых адзінак (+0,55 ц к. адз. да леташняга паказчыка).