У Віцебскай вобласці на жніве ёсць першы тысячнік!
Першую тысячу тон збожжа ў Віцебскай вобласці намалаціў на палях Браслаўшчыны прадстаўнік Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч.
На раніцу 19 ліпеня ён убраў 260 га і намалаціў 1011 т збожжа. Першыя віншаванні камбайнер прыняў ад старшыні Браслаўскага райвыканкама Аляксандра Баданіна і генеральнага дырэктара ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» Алега Скрабнеўскага. Сяргей Зелянкевіч працуе на камбайне New Holland-CRV-9.80. У мехатрадзе Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры дзевяць камбайнаў: сем імпартных і два айчынныя. Ва ўборачнай кампаніі яны задзейнічаны на палях Глыбоцкага, Браслаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.