У Віцебскай вобласці на зімова-стойлавае ўтрыманне пераведзена больш за 50% кароў

3 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці на зімова-стойлавае ўтрыманне пераведзена 54% кароў, што складае каля 130 тыс. галоў. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Машэра. Астатняя частка жывёл будзе пераведзена ў памяшканне па меры завяршэння рамонту ферм і цялятнікаў, які зараз праводзіцца на 198 аб'ектах. Справіцца з гэтай працай плануецца да 15 верасня. У найкароткія тэрміны ў вобласці таксама трэба будзе ўвесці ў эксплуатацыю 7 сучасных малочна-таварных ферм. У цяперашні час на іх завяршаюцца мантажныя і пусканаладачныя работы. 14 дадзеных аб'ектаў ужо запушчана, дадаў Уладзімір Машэра.-0-