У Віцебскай вобласці пачалася масавая ўборка кармавых кукурузы
16 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пачалася масавая ўборка кукурузы на сілас, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 16 жніўня, скашана 4 тыс.га, або 5% да плана. З улікам другога ўкосу шматгадовых траў у вобласці нарыхтавана 771 тыс.т кармавых адзінак, забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву жывёлы складае каля 17 ц кармавых адзінак. Усяго сёлета кукурузнае поле вобласці займае каля 80 тыс.га. Пры спрыяльных умовах надвор'я, магчыма, частка пасеваў гэтай культуры будзе ўбірацца на зерне.
Гаспадаркам вобласці трэба будзе сёлета нарыхтаваць травяных кармоў у аб'ёме не менш за 1 млн. 250 тыс.т кармавых адзінак, што на 10% перавышае паказчык 2009 года. У разліку на адну ўмоўную галаву грамадскага статка плануецца нарыхтаваць не менш за 25 ц кармавых адзінак.-0-