У Віцебскай вобласці пачалася масавая нарыхтоўка ільнотрасты
17 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці пачалася масавая нарыхтоўка льнотрасты, якую плануецца завяршыць да 15 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Льняное поле займае ў рэгіёне больш за 18 тыс.га. Паводле даных на 17 жніўня, лён убраны з плошчы амаль 800 га, нарыхтавана каля 1,1 тыс.т льнотрасты. Акрамя таго, намалочана каля 3 тыс.т насення пад пасяўную будучага года, што складае 62% да плана.
Ільнозаводы Віцебскай вобласці плануюць нарыхтаваць не менш за 60 тыс.т ільнавалакна сярэднім нумарам 1-1,25. Сёлета парк гаспадарак папоўнілі 13 трапак, 10 прэс-падборшчыкаў, больш за 40 абарачальнікаў.
Працягваецца ўборка яравога рапсу, які скашаны на плошчы звыш 14,3 тыс.га, або 50,5% да плана. Намалочана амаль 13,4 тыс.т алейнай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 9,3 ц/га.
Кармавая кукуруза ўбрана з плошчы больш за 5 тыс.га (6,4% да плана). Зялёнай масы нарыхтавана амаль 105,4 тыс.т, сярэдняя ўраджайнасць складае 204,1 ц/га.-0-