У Віцебскай вобласці пачалася прыёмка школ
Прыёмка школ у Віцебскай вобласці пачалася з 5 жніўня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.
У цяперашні час усе ўстановы адукацыі актыўна вядуць падрыхтоўку да новага навучальнага года. У кожнай з іх выконваецца комплекс работ па рамонце даху, інжынерных камунікацый, замене вокнаў, добраўпарадкаванні тэрыторыі. На гэтыя мэты накіравана Br121 млрд. "Добрымі тэмпамі работы прасоўваюцца ў Аршанскім, Талачынскім і іншых раёнах вобласці. Пры гэтым важна, што пасільную дапамогу ў гэтым аказваюць таксама педагагічныя калектывы, школьнікі і бацькі", - сказаў Іван Шчурок.
Завяршыць прыёмку школ плануецца да 20 жніўня.
Сёлета ў школы Віцебскай вобласці прыйдуць каля 11 тыс. першакласнікаў і амаль 650 маладых выкладчыкаў. Для падвозу дзяцей у сельскай мяснасці для кожнага раёна за кошт абласнога бюджэту будуць набыты па адным новым аўтобусе. Каля дзесяці з іх ужо закуплены.
Касаючыся адкрыцця новых аб'ектаў, кіраўнік ведамства адзначыў, што сёлета да ўводу ў эксплуатацыю запланаваны два дзіцячыя сады - у Полацку і Віцебску (у раёне "Медцэнтр"). На дадзены момант іх гатоўнасць складае каля 90%.