У Віцебскай вобласці пачалася рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу «Прарыў»
На Віцебшчыне пачалася рэстаўрацыя мемарыяльнага комплексу «Прарыў». Ён унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Помнік прысвечаны падзеям мая 1944-га. Менавіта тут, ва Ушацкім раёне, партызаны прарвалі фашысцкую блакаду. З акружэння дзякуючы гэтаму выйшлі і каля 15 тысяч мірных жыхароў. Падчас бітвы загінула амаль 1,5 тысячы чалавек. У памяць пра іх і быў узведзены манумент, які з часам састарэў. Агульны кошт работ на першым этапе – звыш мільярда рублёў. Грошы выдзелены са сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, паведамілі ў праграме навін «24 гадзіны» на СТБ.
Руслан Арлоў, майстар ААТ «Віцебскгандальбуд»:
Нясучыя канструкцыі былі парушаны. Іх зараз зрэзалі, адрамантавалі, новыя металічныя канструкцыі наварылі, аформілі двума пластамі сеткі. І наносіцца зараз пласт бетону і раствора. Пасля чаго ідзе гідраізаляцыя і афарбоўка.