У Віцебскай вобласці пачаліся мерапрыемствы па ахове хваёвых насаджэнняў ад самавольных порубак
З гэтай мэтай да 31 снежня супрацоўнікамі дзяржлясховы будуць праводзіцца рэйды, таксама плануецца арганізаваць больш за 50 супольных пастоў з ДАІ. Пад асаблівым назіраннем у перадсвяточныя дні – маладыя елкі і сосны.
– Сёння з мэтай прадухілення самавольных пасекаў хваёвых лясных культур мы таксама актыўна выкарыстоўваем фотапасткі. На ўзбраенні лясгасаў аб'яднання іх больш за 150 адзінак. Лічбавыя дазорныя неаднаразова даказвалі сваю эфектыўнасць у прыцягненні да адказнасці парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, – распавядае начальнік аддзела аховы і абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Віцебскага ДПЛХА Уладзімір Конькаў.
Напамінаем, што сёння прадугледжаны за самавольную пасеку штраф можа дасягаць 50 базавых велічынь.