У Віцебскай вобласці пачнецца паэтапнае адключэнне аналагавага тэлевізійнага вяшчання
Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання, філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр» інфармуе Вас аб тым, што згодна з Дзяржаўнай праграмай унядрэння лічбавага тэлевізійнага радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года і Планам мерапрыемстваў па паскораным унядрэнні лічбавага тэлевізійнага вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным 23 кастрычніка 2008 года намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.П. Бурэем, у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца пераход на лічбавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне.
Асаблівасць пераходу на лічбавы фармат у тэлебачанні заключаецца ў тым, што ўведзены абмежаванні на час суіснавання аналагавага і лічбавага тэлебачання. Гэты час вызначаны як пераходны перыяд, які заканчваецца ў 2015 годзе.
Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь № 27К/09 ад 23.09.2009 года ўстаноўлены тэрмін заканчэння трансляцыі тэлевізійных сігналаў у аналагавым фармаце да 17 чэрвеня 2015 года.
З 1 жніўня 2013 года праведзена адключэнне аналагавых тэлевізійных перадатчыкаў, якія працуюць на РТПС у н.п. Асіповічы.
Паэтапнае адключэнне аналагавага тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Віцебскай вобласці пачнецца ў 2014 годзе:
1) РТПС у н.п. Шаркаўшчына - 1 красавіка 2014 года
2) РТПС у г. Віцебск - 15 мая 2014 года
3) РТПС у н.п. Абухава - 1 жніўня 2014 года
4) РТПС у н.п. Лёзна - 1 лістапада 2014 года
5) РТПС у н.п. Асвея - 10 сакавіка 2015 года
6) РТПС у н.п. Ушачы - 1 красавіка 2015 года
7) РТПС у г. Браслаў - 15 мая 2015 года
8) РТПС у н.п. Бычыха - 15 мая 2015 года
Лічбавае тэлебачанне мае масу пераваг перад аналагавым. У першую чаргу гэта высокая якасць выявы і гуку.
У Рэспубліцы Беларусь ідзе актыўнае развіццё лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарту DVB-T з прымяненнем кадавання MPEG-4, накіраванае на
забеспячэнне насельніцтва рэспублікі агульнадаступным бясплатным пакетам тэлевізійных праграм, якія складаюцца з 8 тэлевізійных праграм: Беларусь 1, Беларусь 2, Беларусь 3, АНТ, СТБ, НТБ-Беларусь, БТР-Беларусь , МТРК "Мір" і адной гукавой праграмы Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.
У цяперашні час ажыццяўляецца паралельная эфірная трансляцыя аналагавых і лічбавых тэлевізійных праграм.
Па стане на 3 чэрвеня 2013 года ахоп насельніцтва рэспублікі лічбавым тэлевізійным вяшчаннем стандарту DVB-T складае 95,97%На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў цяперашні час магчымы прыём сігналаў лічбавага вяшчання ад 12 лічбавых тэлевізійных перадатчыкаў размешчаных:
1. н.п. Астраве́нец Ушацкага раёна - 40 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 51 км;
2. н.п. Бегамль Докшыцкага раёна - 40 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 27 км;
3. г.Віцебск - 43 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 55 км;
4. н.п. Ліёзна - 43 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 12 км;
5. н.п. Бычыха, Гарадоцкага раёна - 43 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 27 км;
6. н.п. Краснасельцы Браслаўскага раёна - 43 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 36 км;
7. н.п.Шаркаўшчына - 43 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 23 км;
8. н.п. Абухава Аршанскага раёна - 25 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 44 км;
9. н.п. Азерцы Талачынскага раёна - 25 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 36 км;
10. г. Се́нна - 25 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 35 км;
11. н.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна - 61 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 37 км;
12. н.п. Гары Расонскага раёна - 61 ТВК, разліковы радыус зоны абслугоўвання перадатчыка – 41 км.
Для арганізацыі прыёму «Лічбавага пакета ТВ праграм» неабходна:
1. Наяўнасць лічбавага тэлевізійнага прыёмніка (тэлевізара) з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадавання ( сціску) MPEG-4/AVC альбо лічбавай тэлевізійнай прыстаўкі з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара.
2. Падключыць лічбавую тэлевізійную прыстаўку да тэлевізара ў адпаведнасці з кіраўніцтвам па эксплуатацыі і наладзіць яе на адпаведны канал.
3. Усталяваць прыёмную антэну дэцыметровага дыяпазону хваль з гарызантальнай палярызацыяй і арыентаваць яе на РТПС.
Для населеных пунктаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад радыётэлевізійнай перадаючай станцыі прыём можа ажыццяўляцца на пакаёвую антэну. Для больш аддаленых раёнаў, магчыма, спатрэбіцца ўстаноўка вонкавай дэцыметровай антэны на пэўнай вышыні ў залежнасці ад рэльефу мясцовасці і аддаленасці ад перадаючай станцыі.
У выпадку ўзнікнення пытанняў па прыёме лічбавага пакета тэлевізійных праграм можна звярнуцца ва Ушацкі цэх УКВР тэл. 8-(02158)2-10-81, Віцебскі цэх УКВР тэл.8-(0212)36-55-29, а таксама ў Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання тэл./факс 8-(0212)27-22-53.
Больш падрабязную інфармацыю аб лічбавым тэлебачанні ў Віцебскай вобласці можна даведацца па тэлефоне адзінай бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы кароткі нумар 172 і на інтэрнэт-сайце РУП «БРТПЦ» http://www.brtpc.by.
Азнаёміцца з картай пакрыцця тэрыторыі Віцебскай вобласці эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайце РУП «БРТПЦ» у раздзеле «Лічбавае тэлебачанне». Таксама на сайце прадпрыемства пастаянна абнаўляецца інфармацыя па ўводзімых у эксплуатацыю лічбавых тэлевізійных перадатчыках, узмацненні існуючых перадатчыкаў і разліковых радыусах зон абслугоўвання