У Віцебскай вобласці парушана электразабеспячэнне ў 286 населеных пунктах
28 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У выніку навальніцы парушана электразабеспячэнне ў 286 населеных пунктах Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Па стане на 13.00 было пашкоджана 36 ліній электраперадач, абясточана больш за 40 ферм і звыш 550 трансфарматарных падстанцый.
Акрамя таго, у вёсцы Вазнова Верхнядзвінскага раёна згарэла лазня на прыватным падворку ў выніку прамога ўдару маланкі.
Цяпер абласное ўпраўленне МНС вядзе маніторынг абстаноўкі і прымае меры па мінімізацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту ва ўзаемадзеянні з усімі службамі.-0-