У Віцебскай вобласці назвалі найлепшых музыкантаў, акцёраў і іншых работнікаў культуры і мастацтва

В Витебской области назвали лучших музыкантов, актеров и других работников культуры и искусства
Сталі вядомы імёны лаурэатаў абласной прэміі за высокія дасягненні ў сферы культуры і мастацтва, якія традыцыйна ўручаюцца да прафесійнага свята творчых работнікаў.


Узнагароджанне адбылося ў Віцебскім музычным каледжы імя І. Салерцінскага, дзе сабраліся прадстаўнікі галіны, каб адзначыць мінулую ў мінулую нядзелю Дзень культуры. Цырымонія праходзіла ў рамках калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

У намінацыі «Лепшы артыст філармоніі» прэмію атрымала цымбалістка Таццяна Моўля. Адзначаны таксама акцёр Беларускага тэатра «Лялька» Сяргей Толкач.

За педагагічныя дасягненні ўзнагароджана завуч Дзіцячай школы мастацтваў Віцебска Вольга Валюшкіна. Лепшым музейным работнікам прызнана навуковы супрацоўнік Музея гісторыі і культуры Наваполацка Марына Куксенок-Сімановіч, клубнымі – метадыст Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна Уладзімір Шакуцеў і кіраўнік народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп” Докшыцкага гарадскога цэнтра культуры Андрэй Чабан.

У намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў” узнагароды ўдастоены дырэктар Ушацкага Дома рамёстваў Міхаіл Багдановіч і майстар Докшыцкага раённага Дома рамёстваў Таццяна Гаворцава. Сярод бібліятэчных работнікаў прэміяй адзначана загадчыца філіяла №2 Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі Глыбокскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Аксана Каляго. А лепшым арганізатарам платных паслуг прызнаны дырэктар Мёрскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Аляксандр Фурс.


– Вы сваёй працай робіце свет дабрэйшым і святлейшым, – адзначыў, уручаючы прэміі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Генадзь Ягораў.


Лепшыя прадстаўнікі галіны былі таксама ўзнагароджаны падзякамі кіраўніка вобласці, ганаровымі граматамі аблвыканкама, міністэрстваў культуры, адукацыі.

Таццяна Пастэрнак. Фота Дзмітрыя Осіпава. «Віцебскія весці».