У Віцебскай вобласці абясточаны 309 населеных пунктаў

28 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў выніку навальніцы абясточаны 309 населеных пунктаў. Такія ўдакладненыя даныя паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РВУП "Віцебскэнерга". Па стане на 15.00 у вобласці пашкоджана больш за 50 ліній электраперадачы, адключана 526 трансфарматарных падстанцый. Навальнічны фронт прайшоўся ў асноўным па Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім, Талачынскім і Сенненскім раёнах. Дзяжурныя брыгады "Віцебскэнерга" працуюць у пацярпелых раёнах і прымаюць меры па аднаўленні электразабеспячэння.-0-