У Віцебскай вобласці аб'ём ільгот па адзіным падатку для самазанятых грамадзян перавысіў Br200 тыс.
Дапамога аказана па ўказе №143 "Аб падтрымцы эканомікі", у адпаведнасці з якім Віцебскі абласны Савет дэпутатаў знізіў у 2 разы стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых грамадзян на 2 і 3 квартал 2020 года. За студзень - верасень 2020 года самазанятыя папоўнілі бюджэт амаль на Br500 тыс., што ў фактычных цэнах на 20,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2019-га.
Усяго на 1 кастрычніка на Віцебшчыне дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры ўмове выплаты адзінага падатку ажыццяўляюць больш за 4,9 тыс. чалавек, што на 9% больш у параўнанні з данымі на 1 кастрычніка 2019 года.
Найбольшая колькасць самазанятых грамадзян ажыццяўляе дзейнасць у Віцебску (звыш 1,1 тыс. чалавек, рост перавысіў 5%), Наваполацку (556, 8,8%), Полацкім (503, 21,8%), Аршанскім (455, 22,3%) і Глыбоцкім (357, каля 1%) раёнах. Разам з Аршанскім раёнам у лідарах па тэмпах росту фізічных асоб-плацельшчыкаў адзінага падатку Ушацкі (75,8%), Талачынскі (40,7%), Дубровенскі (29,3%), Чашніцкі (22%) і Лепельскі (9,3%). У цэлым па вобласці павелічэнне колькасці гэтай катэгорыі плацельшчыкаў адзначаецца ва ўсіх раёнах, за выключэннем Лёзненскага, Шумілінскага і Сенненскага.
Сярод відаў дзейнасці, якія не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, найбольшую папулярнасць у гэтай катэгорыі плацельшчыкаў захоўваюць цырульныя і касметычныя паслугі (больш за 1,3 тыс. самазанятых), рэпетытарства (693), здача жылых памяшканняў і садовых домікаў фізічным асобам для кароткатэрміновага пражывання (215 чал.).