У Віцебскай вобласці абсталююць каля 100 лядовых коўзанак
На Віцебшчыне сёлета зімой плануецца абсталяваць 97 лядовых каткоў, 66 хакейных пляцовак, 110 лыжных трас і 75 пунктаў пракату канькоў і лыж. пляцоўкі для аматараў актыўнага зімовага адпачынку з'явяцца не толькі ў гарадах і райцэнтрах, але і ў малых населеных пунктах. На найбольш буйных пляцоўках арганізуюць месцы для пераапранання, будуць працаваць кропкі грамадскага харчавання.
– У Віцебску лядовыя каток традыцыйна абсталююць каля Летняга амфітэатра, на плошчы Перамогі, на тэрыторыі Цэнтральнага спорткомплекса, – сказаў начальнік арганізацыйнага аддзела Віцебскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра Глеб Лазоўскі. – Лыжныя трасы пракладуць у поймах рэк Віцьба і Лучоса, у парках 1000-годдзя і 30-годдзя ВЛКСМ, на вуліцах Шмырова, Камсамольскай, Белабародава, Ільінскага, Якуба Коласа, Інжынернай, Някрасава, а таксама ў Рубе і Вярхоўі. Хакейныя пляцоўкі будуць, фактычна, у кожным мікрараёне – на спортпляцоўках навучальных устаноў і ў дварах. Сёлета пабудаваны дзве новыя пляцоўкі – у СШ №23 і гарпасёлку Тарны.
Па словах суразмоўцы, заліўка каткоў пачнецца, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор'е. Кошт пракату зімовага спартыўнага інвентару будзе цалкам даступны – у Віцебску канькі на гадзіну можна будзе ўзяць прыкладна за 3 рублі, лыжы – за 4.