У Віцебскай вобласці вызначаны пераможцы агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы
Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч уручыў дыпломы за найлепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2020 годзе.
Сярод арганізацый невытворчай сферы дыплома ўдастоена Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца (галоўны ўрач Ірына Шэменкава).
Пераможцам сярод арганізацый вытворчай сферы са штатнай колькасцю працаўнікоў да 100 чалавек прызнана "Бешанковіцкая раённая газазабеспячэнне філіяла вытворчага ўпраўлення "Чашнікігаз" УП "Віцебскаблгаз" (дырэктар Віталь Мацвееў).
Дыплом пераможцы сярод арганізацый вытворчай сферы са штатной колькасцю працаўнікоў ад 101 да 500 чалавек атрымаў філіял "Полацкводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" (дырэктар філіяла Аляксандр Фелісаў).
Пераможцам сярод арганізацый у вытворчай сферы са штатной колькасцю працаўнікоў звыш 500 чалавек удастоена ААТ "Віцебскія дываны" (дырэктар Алена Чабатарова).
З 2007 года ў Віцебскай вобласці праводзіцца агляд – конкурс на найлепшую арганізацыю работы па ахове працы, удзел у якім штогод прымаюць больш за 300 арганізацый з усіх раёнаў і гарадоў вобласці.
Па выніках працы ў 2020 годзе рашэннямі гаррайвыканкамаў былі выбраны і прадстаўлены для ўдзелу ў абласным этапе агляду – конкурсу 42 арганізацыі, якія не дапусцілі няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротным, цяжкім зыходам і групавых няшчасных выпадкаў.