У Віцебскай вобласці вызначаны прадпрыемствы, якія частку свайго прыбытку будуць аддаваць у фонд нацыянальнага развіцця

Вызначаны высокарэнтабельныя арганізацыі, якія будуць пералічваць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку свайго прыбытку. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў ад 15 лютага 2016 года №121.


У пералік увайшлі 29 прадпрыемстваў. Разам з такімі гігантамі, як ААТ «Беларуськалій», РУПЭ «Белтэлекам», БРУСП «Белдзяржстрах», сярод высокарэнтабельных суб'ектаў гаспадарання названы і прадстаўнікі Віцебскай вобласці – ААТ «Спецыялізаванае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №3 г. Наваполацк», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па арганізацыі рынкавага гандлю «Рынак» Аршанскага райвыканкама.


У адпаведнасці з пастановай названыя ў пераліку арганізацыі будуць пералічваць частку прыбытку па выніках працы за мінулы год штомесяц, пачынаючы з лютага 2016-га, роўнымі долямі да 1 ліпеня 2016 года.

Міністэрства фінансаў да 31 студзеня 2017 года павінна будзе прадставіць у Савет Міністраў звесткі аб выкананні гэтага пастановы.


Алена Пятрова, «Віцебскія весці».