У Віцебскай вобласці вызначылі найлепшых канструктараў
Дырэктары 11 прадпрыемстваў прызнаны лепшымі кіраўнікамі Віцебшчыны па выніках працы ў 2013 годзе на конкурсе абласнога саюза наймальнікаў. Прызнання прафесійнай супольнасці ўдастоены і два канструктары з Віцебска і Оршы.
Уручэнне дыпломаў і памятных знакаў пераможцам адбылося падчас пасяджэння віцебскага гарадскога філіяла саюза наймальнікаў, якое прайшло ў ААТ «Віцебскхлебпрам». У ліку ўзнагароджаных Аляксей Ларын (ДНУ «Наваполацкводаканал»), Анатоль Палішчук (ТАА «МНТП», Наваполацк), Уладзімір Троіцкі (ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод»), <
/span>Сяргей Кузняцоў (УП «Ніць», Орша), Алег Чакункоў (ІПУП «Вік – здароўе жывёл»), Анатоль Лядвін (ААТ «ВЗЭП»), Міхаіл Рог (ААТ «Віцебскхлебпрам»), Васіль Хаменок (ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»), Уладзімір Мікалаенак (КУП «Міёрскае ПМСКонкурс «Найлепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці» праводзіцца ў восьмы раз. Ён закліканы стымуляваць павышэнне дзелавой кваліфікацыі і прафесіяналізму дырэктарскага корпуса. Да ўдзелу ў ім дапускаюцца кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў незалежна ад форм уласнасці, а права вылучэння кандыдатаў прадастаўлена гарадскім і раённым філіялам саюза наймальнікаў. Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца каля двух дзясяткаў паказчыкаў дзейнасці прадпрыемстваў, якія ўзначальваюць прэтэндэнты на перамогу ў прафесійным аглядзе.Найлепшымі канструктарамі Віцебшчыны за 2013 год прызнаны Аляксей Казлоў (ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў») і Анатоль Гетманаў (ААТ «Аршааграпраммаш»). Абласны саюз наймальнікаў заснаваў гэты конкурс чатыры гады таму з мэтай павышэння прэстыжу інжынерных прафесій і заахвочвання спецыялістаў, якія дамагліся поспехаў у сваёй сферы.
Сяргей Анто́наў, «Віцебскія весці»