У Віцебскай вобласці арганізавана 24 пункты прыёму адпрацаваных ртуцьзмяшчальных прыбораў
Адпрацаваныя тэрмометры, танометры, манометры і люмінесцэнтныя лямпы ад насельніцтва прымаюць у спецыяльных пунктах, якія адкрыты ў сістэме ЖКГ. У Віцебску прыборы, якія ўтрымліваюць небяспечны метал, прымаюць у трох ЖРЭТах - Кастрычніцкім, Першамайскім і Чыгуначным. 21 прыёмны пункт дзейнічае ў рэгіёнах вобласці.
"Актуальную праблему збору небяспечных адходаў удалося вырашыць пасля ўступлення ў сілу ўказа №313 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання", які прадугледжвае выдзяленне дадатковых сродкаў на абсталяванне спецыяльных прыёмных пунктаў у сістэме ЖКГ", - адзначыла Марыя Аленева.
Паводле яе слоў, правільна абыходзіцца са старымі тэрмометрамі і люмінесцэнтнымі лямпамі насельніцтва Віцебскай вобласці толькі вучыцца. А вось адпрацаваныя акумулятары ва ўтыль выкідваюць усё радзей. Так, за мінулы год у вобласці сабрана 1,5 тыс.т адпрацаваных акумулятараў, з якіх здабыта каля 700 т свінцу. Не пустыя і кантэйнеры для адпрацаваных элементаў харчавання, якія былі ўстаноўлены ва ўсіх буйных гандлёвых аб'ектах вобласці (вывезена каля 2 т батарэек).
Сёлета праца па ўтылізацыі небяспечных адходаў будзе працягнута. Плануецца будаўніцтва двух заводаў па перапрацоўцы шын. Новыя вытворчасці з'явяцца ў Віцебску і Наваполацку. У 2013 годзе трэба будзе пачаць вялікую працу па пераўпакоўцы Гарадоцкага падземнага пахавання непрыдатных пестыцыдаў (тэрмін рэалізацыі праекта 2 гады).