У Віцебскай вобласці восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пачнуцца 17 верасня

З 17 верасня па выхадных на Віцебшчыне пройдуць восеньскія кірмашы-продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі.

На кірмашах жыхары вобласці змогуць назапасіцца бульбай, гароднінай і садавінай беларускай вытворчасці, а таксама купіць саджанцы, будматэрыялы і іншыя спажывецкія тавары. Гандаль будзе ісці на рынках і іншых пляцоўках. На 1 кастрычніка ў Віцебску запланавана традыцыйная выстава-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі «Восеньскі карагод», якая карыстаецца нязменным попытам.

"Віцьбічы"