У Віцебскай вобласці застаюцца неўбранымі 12 тыс. га збожжавых

У Віцебскай вобласці застаецца непрыбранымі 12 тыс. га збожжавых, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"Уборка збожжавых у Беларусі практычна завершана, толькі ў Віцебскай вобласці застаецца прыбраць каля 12 тыс. га збожжавых", - сказаў намеснік міністра. Па словах Уладзіміра Гракуна, завяршыць працу замінаюць дажджы. "Як толькі скончацца дажджы і камбайны змогуць выйсці на палі, мы завершым уборку збожжавых. Што тычыцца кукурузы, то мы толькі прыступілі да яе ўборкі", - адзначыў ён.

Намеснік міністра падкрэсліў, што сёлета беларускія аграрыі разлічваюць атрымаць больш за 8 млн т збожжавых без кукурузы. "Гэта ва ўсіх катэгорыях гаспадарак - і ў сельгасарганізацыях, і ў фермерскіх гаспадарках, і ў асабістых падсобных гаспадарках", - удакладніў ён. Згодна з аператыўнай інфармацыяй Мінсельгасхарча, у сельгасарганізацыях Беларусі на 18 верасня прыбрана 99,1% плошчаў збожжавых і зерневых бабовых (з грэчкай і просам), намалочана 7,6 млн т збожжа. У сярэднім з аднаго гектара сёлета аграрыі прыбіраюць 35,7 ц збожжа.

БЕЛТА.