У Віцебскай вобласці адключаць ацяпленне пачнуць з 25 красавіка

В Витебской области отключать отопление начнут с 25 апреля

У Віцебскай вобласці адключаць ацяпленне ў жыллёвым фондзе пачнуць з 25 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.

Адключэнне жылых дамоў ад крыніц цеплазабеспячэння будзе весціся на працягу двух дзён і да панядзелка 27 красавіка працэс плануецца завяршыць. У гэты ж перыяд (25-26 красавіка) цяпло перастане паступаць у адміністрацыйныя і вытворчыя аб'екты, а таксама ва ўстановы адукацыі, медыцыны і культуры, гасцініцы і інтэрнаты.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у бліжэйшыя 5 дзён тэмпература паветра ў рэгіёне вернецца да кліматычнай нормы, а затым і зусім перавысіць яе на 3-4 градусы. "На працягу апошняга тыдня ў вобласці панавала халоднае надвор'е, абумоўленае ўплывам цыклону, які панаваў на паўночным захадзе Расіі. Тэмпература паветра была ніжэй за кліматычную норму на 2-4 градусы і адпавядала пачатку красавіка. Цяпер у нашы шыроты з захаду Еўропы рухаецца вобласць павышанага ціску, і надвор'е паступова будзе наладжвацца", - адзначылі ў аблгідрамеце.

Алена Ціханава