У Віцебскай вобласці ацяпленне аб'ектаў сацыяльнай сферы пачнецца з 5 кастрычніка

4 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ацяпленне аб'ектаў сацыяльнай сферы пачнецца з 5 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Анатоль Судак. Рашэнне было прынята сёння на пасяджэнні аператыўнай групы Віцебскага аблвыканкама. Першым цяпло прыйдзе ў дашкольныя, школьныя ўстановы, бальніцы, лячэбныя і прафілактычныя ўстановы, іншыя аб'екты сацыяльнай сферы. У бліжэйшыя дні паэтапнае уключэнне ацяплення пачнецца і ў жылым фондзе, бо з 29 верасня ў вобласці адбылося рэзкае пахаладанне і сярэднесутачная тэмпература паветра трымаецца менш за 8 градусаў вышэй за нуль ужо тры дні (нарматыў складае пяць сутак). Па прагнозах сіноптыкаў, такой жа яна застанецца на працягу ўсёй першай дэкады кастрычніка. Кацельнае гаспадарка Віцебскай вобласці да ўступлення ў ацяпляльны сезон ужо гатова. 404 з 430 цеплакрыніц рэгіёна атрымалі пашпарты гатоўнасці, астатнія аб'екты завершаць гэту працу на бягучым тыдні, дадаў Анатоль Судак. -0-