У Віцебскай вобласці першымі ў Беларусі пачалі працаваць міжраённыя аддзелы ДАІ
27 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці першымі ў Беларусі пачалі працаваць міжраённыя аддзелы ДАІ. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найденка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міжраёнааддзелы Дзяржаўтаінспекцыі дзейнічаюць у Оршы і Полацку, ім перададзены функцыі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху і прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў у гарадах і прылеглых да іх раёнах. Як адзначыў Аляксандр Найденка, стварэнне гэтых падраздзяленняў стала вынікам працы па ўдасканаленні дзейнасці міліцыі, пра неабходнасць якой было сказана падчас рабочай нарады Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з аператыўна-начальніцкім складам органаў унутраных спраў, якая праходзіла 29 чэрвеня 2009 года.
Аптымізаваны таксама структура і колькасць упраўленняў і службаў, якія ажыццяўляюць дубліруючыя функцыі: аб'яднаны ў адзіныя падраздзяленні арганізацыйна-аналітычнае ўпраўленне і інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне УУС, упраўленне аховы правапарадку і ўпраўленне прафілактыкі УУС, скарочана колькасць кіраўніцкага апарату інспекцыі па справах непаўналетніх УУС аблвыканкама. Вызваленыя супрацоўнікі перайшлі ў гарадскія і раённыя інспекцыі, умацаваўшы практычнае звяно ІСН.
На думку Аляксандра Найденкі, якая дзейнічае сёння арганізацыйна-штатная структура АУС вобласці з'яўляецца аптымальна збалансаванай і прымальнай для выканання пастаўленых задач.-0-