У Віцебскай вобласці плануецца аздаравіць у летні сезон 55 тыс. школьнікаў

5 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці за летні сезон аздаровяцца 55 тыс. школьнікаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік прадстаўніцтва "Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва" Алена Андрэйкава. Усяго сёлета ў вобласці будзе дзейнічаць 35 стацыянарных лагераў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, 13 лагераў на арандаваных плошчах, профільныя лагеры з дзевяцідзённым знаходжаннем, якія прымуць за сезон 24 тыс. дзяцей і падлеткаў, а таксама 630 лагераў з дзённым знаходжаннем, у іх адпачнуць 31 тыс. дзяцей. Першымі ў рэгіёне свае дзверы гасцінна расчынілі лагеры з дзённым знаходжаннем "Магістраль", "Тэлекам" (Віцебскі раён) і лагер ПРУП "Віцебскаблгаз" (Шумілінскі раён), якія прынялі 700 дзяцей і падлеткаў. Таксама да працы прыступілі 480 дзённых лагераў. У іх за першую змену адпачнуць 24 тыс. школьнікаў. "Асноўная маса лагераў адкрыецца ў вобласці да 15 чэрвеня. Цяпер вядзецца іх актыўная прыёмка", - адзначыла Алена Андрэйкава, дадаўшы, што на падрыхтоўку аб'ектаў да прыёму дзяцей са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання выдзелена Br534,4 млн., з абласнога бюджэту - Br960 млн. Акрамя таго, на гэтыя мэты накіруюць Br2,5 млрд., заробленых у ходзе рэспубліканскага суботніка. Асноўная частка сумы з апошняй крыніцы фінансавання пойдзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагера "Віцязь", які аднайменнае акцыянернае таварыства перадае ў камунальную ўласнасць.-0-