У Віцебскай вобласці плануецца значна павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва - А.Касінец
6 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў будучым годзе плануецца значна павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, які ўдзельнічае ў рабоце чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.
У перспектыве долю мясцовых відаў паліва ў энергетычным балансе вобласці плануецца давесці да 70%.
Аляксандр Косінец адзначыў важнасць таго, што ў выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на сходзе вялікая ўвага была ўдзелена гаспадарліваму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў. У выступленні беларускага лідара акцэнт быў зроблены на тое, што Беларусь стаіць на парозе новай эканамічнай палітыкі. Эканоміка павінна прырастаць за кошт новых напрамкаў і прадпрыемстваў, якія даюць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю.
Па словах Аляксандра Косінца, Віцебшчына будзе арыентавацца на тое, каб у новай пяцігодцы ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці мець не менш за 20% інавацыйнай, высокарэнтабельнай прадукцыі.-0-