У Віцебскай вобласці плануюць завяршыць пасяўную да пачатку мая
Механізатары ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» Гарадоцкага раёна Дзмітрый АЛЕКСЕЕЎ і Андрэй РАШЧУПКІН
На Віцебшчыне вясенняя сяўба ў самым разгары. На ўчарашні дзень ранніх яравых, збожжавых і зерневых культур пасеяна 163,2 тысячы гектараў — 73 працэнты да плана. У цэлым кропку ў пасяўной кампаніі трэба паставіць да пачатку мая, агучыў «СГ» Юрый Раманаў, намеснік начальніка ўпраўлення земляробства, раслінаводства, кармавытворчасці Віцебскага аблсельгаспрадпрадпрыемства.
Два раёны — Дубровенскі і Аршанскі — завяршылі сяўбу. Следам ідуць Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Чашніцкі, Докшыцкі, Полацкі і Талачынскі рэгіёны. Актыўней уключыцца ў справу неабходна Браслаўскаму, Глыбоцкаму, Гарадоцкаму, Лёзненскаму, Расонскаму, Ушацкаму і Шумілінскаму раёнам. Паліва дастаткова, кадры ёсць, пазначае Юрый Анатольевіч:
— Пасля выхадных да збожжавых культур, лёну, кукурузы дадасца сяўба агародніны.
Зладжана ідзе праца на палях ААТ «Птушкафабрыка Гарадок». Галоўны аграном Алеся Куляшова, а ў сельскай гаспадарцы яна 15 гадоў (пяць з іх на птушкафабрыцы), пра свае землі ведае ўсё. А іх, між іншым, 16 тысяч гектараў:
— З іх амаль 7500 — ворыва. Так што работы і клопатаў хапае, кожны дзень на вагу золата. Ужо засяялі звыш 1900 гектараў. У першую чаргу авёс і зерневыя культуры, якім не страшныя халады, затое вельмі патрэбна вільгаць. Трэці год запар робім стаўку на гібрыднае жыта, якое дае 60–70 цэнтнераў з гектара. З 22 красавіка сейем кукурузу на збожжа, за дзень управіліся на 40 гектарах.
Галоўны аграном ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» Гарадоцкага раёна Алеся Куляшова
У галоўнага агранома шмат планаў. І ўсё трэба паспець рэалізаваць у тэрмін. Галоўнае, што тэхніка спраўная, а людзі ведаюць сваю справу, лічыць Алеся Куляшова:
— З ранняй раніцы ўсе на перадавой. Здаровы азарт прысутнічае, куды без гэтага.
Спецыялісту паўтарае і механізатар Дзмітрый Аляксееў:
— Асабіста я ў сельскай гаспадарцы 25 гадоў. Руль трактара, камбайна — усё гэта добра знаёма, зразумела. Дачкі-школьніцы Алена і Мілана кажуць, што ганарацца татам-хлебаробам. Яны ў мяне далёка не дзеці асфальта, ведаюць, што і духмяныя булачкі, і духмяны каравай — усё родам з поля.
У Пастаўскім раёне характэрнай асаблівасцю вясновай пасяўной з'яўляецца тое, што ў лідарах апынуліся ААТ «Кураполле-Агра», «Янавіца-Агра», «Сцяг Перамогі», «Дунілавічы-Агра», якія ў мінулыя гады або ішлі ў сярэдзіне, або зусім блукалі ў хвасце. Тлумачыцца гэта тым, што з мінулай восені яны ўвайшлі ў аграпрамысловае аб'яднанне Пастаўскага малочнага завода і атрымліваюць ад яго ўсебаковую дапамогу.
— Раней мы практычна ніяк не маглі ўкласціся ў адведзеныя тэрміны, — дзеліцца інфармацыяй дырэктар ААТ «Янавіца-Агра» Андрэй Кажурна. — Асабліва падводзіла падрыхтоўка глебы. Цяпер з малочнага завода прыйшла магутная энергонасычаная тэхніка, нам дапамаглі з мінеральнымі ўгнаеннямі, палівам.
„Валерый ТАТУН з КУСП «Ляхаўшчына-Агра» Пастаўскага раёна — адзін з лепшых маладых механізатараў раёна на севе
У выніку гаспадарка адна з першых скончыла сеў яравога рапсу на ўсіх 345 гектарах. Прычым павялічыла яго плошчу ў параўнанні з мінулым годам у два разы.
Пры падтрымцы малочнага завода, паспяхова спраўляючыся з севам яравых, у ААТ «Кураполле-Агра» прыступілі да пасадкі кукурузы. Яна зойме амаль 600 гектараў, на 150 больш, чым у мінулым годзе. Даверылі гэту працу лепшаму сеяльшчыку гаспадаркі Юрыю Усовічу, а глебу рыхтуюць бацька і сын — Мікалай і Валерый Адзінцы.
Пасеялі ў «Кураполле-Агра» і ўсе 100 гектараў лёну. Праўда, у сельгаспрадпрыемствах яго ўсяго 300 гектараў. Асноўнае поле (2050 гектараў) за самім Пастаўскім льнозаводам. У мінулым годзе сыравіны нарыхтавалі мала і вымушаны былі завозіць яе з Бешанковіч

чскага раёна. Каб падобная сітуацыя не паўтаралася, прыняты адпаведныя меры. Па-першае, райвыканкам выдзеліў сродкі на набыццё 100 тон насення, а таксама на запчасткі, мінеральныя ўгнаенні. Дапамогу аказалі Пастаўскі малочны завод і іншыя гаспадаркі. На сяўбе задзейнічана штодзень да 20 адзінак тэхнікі. Работы вядуцца з 7 раніцы і да 9 вечара. На ўчарашні дзень пасеяна 1150 гектараў, і пацвярджэнні выканаўцы абавязкаў дырэктара Івана Мышлякевіча, калі нішто не перашкодзіць, сяўбу закончаць да першых чыслаў мая.