У Віцебскай вобласці падкормку азімых збожжавых і крыжакветных завершаць у бліжэйшыя дні
На Віцебшчыне падкормку азімых збожжавых і крыжакветных плануюць завяршыць на бягучым тыдні, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Цяпер работы праведзены на 88% плошчаў. Гаспадаркі паловы раёнаў вобласці завяршылі іх правядзенне, астатнія блізкія да іх завяршэння. Асноўныя сілы аграрыяў рэгіёна засяроджаны на ворыве. Па стане на раніцу 25 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і збожжабабовых праведзена на 76,3 тыс. га, што складае 31,5% плана. Крыжакветныя культуры пасеяны на 12,1 тыс. га (15,5% плана). Найбольш актыўна сельгасработы прасоўваюцца ў Глыбоцкім, Докшыцкім і Дубровенскім раёнах. Набірае тэмп пасяўная кампанія і ў іншых раёнах вобласці. Яе сярэдні тэмп (уключаючы ўсе культуры) складае 13 тыс. га у дзень.
"У вобласці сур'ёзна падрыхтаваліся для арганізаванага і якаснага правядзення вясенніх палявых работ. Гаспадаркі забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі, палівам, тэхнікай. Усе нацэлены правесці сяўбу ў максімальна сціслыя тэрміны. Па ранніх групах пры ўмове надвор'я мы маем намер справіцца ў пачатку мая", - адзначылі спецыялісты. Агульная плошча пасяўных плошчаў рэгіёна ў бягучым годзе складзе 796 тыс. га, з іх 50% плануецца засеяць збожжавымі культурамі (каля 400 тыс. га), у тым ліку вясной 242 тыс. га.