У Віцебскай вобласці завяршаецца першы ўкос траў
Першым укосам неабходна ўбраць 240 тысяч гектараў травы. На 10 ліпеня скасілі больш за 215 тысяч гектараў, або 90 працэнтаў да плана. З касавіцай ужо справіліся Верхнядзвінскі, Віцебскі, Пастаўскі, Расонскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шаркаўшчынскі раёны. Астатнія рэгіёны неўзабаве падцягнуцца за лідарамі. Што перашкаджала ім паспець на зялёнай жніве своечасова? Проза жыцця — дажджлівае надвор'е і перыядычныя паломкі тэхнікі з-за яе зносу.
Разам з тым праблем з палівам і механізатарскімі кадрамі сёлета няма, пазначае сітуацыю намеснік начальніка ўпраўлення земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці Віцебскага аблсельгаспрада Юрый Раманаў:
— Створана 36 міжгаспадарчых механізаваных кормаўборачных атрадаў, арганізавана перакіданне тэхнікі ў адстаючыя гаспадаркі. Ёсць і поспехі. На сённяшні дзень вобласць лідзіруе ў краіне па корманарыхтоўцы: 11,15 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Яшчэ некалькі спрыяльных дзянькоў, і першы ўкос будзе скончаны. Людзі і тэхніка выкладваюцца на ўсе сто — чакаць засталося нядоўга.
Вельмі ўдала спрацавалі на касавіцы ў ААТ «Ельня-Агра» Шаркаўшчынскага раёна. З першага ўкосу тут планавалі запасіць на буранку крыху больш за 14 цэнтнераў кармавых адзінак, а ў рэальнасці атрымалі 21,7 цэнтнера. Уражвае!
Досведчаны дырэктар сельгаспрадпрыемства Міхаіл Якімовіч дзеліцца лічбамі:
— Збіраліся нарыхтаваць 5200 тон сенажу, а на сённяшні дзень ужо маем у скарбонцы 8800 тон. І гэта не мяжа — дадамо каля двух тысяч.
У гэтай самай маленькай, але моцнай і перспектыўнай гаспадарцы робяць стаўку на бабова-злакавыя сумесі траў, канюшыну ў чыстым выглядзе. Правільна лічаць, што насычаны бялком рацыён для КРС заўсёды дарэчы.
Складнікі поспеху даўно вядомыя: калі працаваць з поўнай аддачай, вынік не прымусіць сябе чакаць. Вось і ў «Ельні-Агра» тэхніка ні дня не прастаяла марна з-за паломак або недахопу паліва. Але галоўная ўдарная і рухаючая сіла любога працэсу, настойвае дырэктар, — гэта людзі:
— Работнікі спраўляюцца надатна, разумеюць задачу з першага слова. А яна цяпер для ўсіх адна — выйсці на ўборку збожжавых, скажам так, без абцяжарання.
Разам з Міхаілам Якімовічам едзем ва ўрочышча Белы Двор, дзе працуе малады механізатар Яўген Арэх. Ён тры гады ў «Ельні-Агра», сюды перабраўся з суседзкага Глыбоцкага раёна і зусім не шкадуе:
— Начальства пісьменнае, разумеючае, калі працуеш як трэба, заўсёды падтрымае і словам, і рублём. Зарплата годная, калектыў дружны, што яшчэ трэба, каб праца была ў радасць.
Механізатар заняты на адвозцы зялёнай масы. У цэлым ужо перавёз каля 2560 тон. Перасядзе ці ў гэтую страду на збожжаўборачны камбайн — пытанне адкрытае:
— Калісьці пра гэта марыў, а цяпер клопатаў і на іншай тэхніцы хапае.
Хаця Яўген Арэх — моцны арэшак, калі захоча, дык і камбайн цалкам яму па зубах.
Нязьменна ў ліку перадавікоў механізатары Васіль Красоўскі і Віктар Мацкевіч, у якога сорак гадоў хлебаробскага стажу за плячыма:
— Кожнае поле — на далоні, любы рэльеф ведаю на памяць. Працую ў «Ельня-Агра» не адзін, а разам з малодшым братам Аляксандрам. Выдатна, што наш дырэктар таксама з тутэйшых мясцін, нашчадак араты, які паспеў папрацаваць і ў майстэрнях, і ў кабіне камбайна. Два яго браты таксама ў нашым гаспадарцы.
Між іншым, агульны аграрны працоўны стаж сям'і Якімовічаў — 140 гадоў. Старт дынастыі даў яшчэ дзед Міхаіла Мікалаевіча, а годна працягнуў бацька Мікалай Якімавіч і сыны.
Дырэктар ААТ «Ельня-Агра» Шаркаўшчынскага раёна Міхаіл ЯКІМОВІЧ з механізатарамі Віктарам МАЦКЕВІЧАМ і Васілём КРАСОЎСКІМ.