У Віцебскай вобласці з'явіліся аўтапоштальоны

В Витебской области появились автопочтальоны

На Віцебшчыне, дзе больш за ўсё ў Беларусі вёсак, паштальёнам за дзень даводзіцца праходзіць або праязджаць на веласіпедзе па паўсотні кіламетраў. Сітуацыю выправілі ў Полацкім раёне: тут паштальёнаў перасадзілі на аўто.

Для таго каб пошта стала мабільней, набылі 6 новых аўтамабіляў. Яны абслугоўваюць амаль 300 вёсак. Паштовая машына завітвае ў кожнае сяло 5 разоў на тыдзень.

СТБ.