У Віцебскай вобласці з'явіцца аўтобус-трэнажор ПДР

Па Віцебшчыне будзе курсіраваць аўтобус-трэнажор, які навучыць дзяцей правілам дарожнага руху. За дзесяць дзён у ім змогу павандраваць каля 4 тысяч школьнікаў, а таксама выхаванцы дзіцячых дамоў усіх раёнаў вобласці. Аўтобус-настаўнік чакаюць у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Глыбокім, Лепелі, Оршы і іншых гарадах. 

Магчымасць даць дзеткам практычныя ўрокі бяспекі з'явілася ў выніку цеснага супрацоўніцтва беларускай Дзяржаўтаінспекцыі і расійскага ГІБДД. Начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Серэгіна распавяла: – Унікальны аўтобус-трэнажор – паўнавартасны навучальны клас на колах. Ён прызначаны менавіта для практычнага навучання дзяцей асновам бяспекі дарожнага руху, а таксама паводзінам на дарозе. Тут усталявана сістэма імітацыі адрыву сядзенняў у момант сутыкнення. Дзеці, прышпіленыя рамянямі, адчуваюць на сабе, што адбываецца падчас аварыі, але акрамя лёгкага спалоху ім гэта нічым не пагражае. У той жа час не прышпілены манекен падае і атрымлівае «пашкоджанні». Такім чынам дзеці пераконваюцца ў тым, што рамяні бяспекі – вельмі важная рэч. А яшчэ аўтобус укамплектаваны двума плазменнымі экранамі для навучальных фільмаў, а таксама генератарам дыму для імітацыі задымлення салона. Інспектар ДАІ паказвае, як павінна праходзіць эвакуацыя. Цікавыя ўрокі на трэнажоры будуць суправаджацца конкурсамі, віктарынамі, тэматычнымі гульнямі і нават канцэртамі. У абласным упраўленні ДАІ упэўнены, што такая незвычайная красавіцкая «Школа«бяспекі», адкрытая на тэрыторыі Віцебшчыны напярэдадні летніх канікул, дапаможа ў будучыні захаваць дзясяткі дзіцячых жыццяў.

Алена Бегунова, «СБ».