У Віцебскай вобласці з'явяцца «скарбонкі» для моладзевых ідэй

Рэспубліканскі праект «100 ідэй для Беларусі» стане пастаянна дзеючым. Ён быў арганізаваны ў мінулым годзе з мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскай самасвядомасці, развіцця актыўнай жыццёвай пазіцыі, выяўлення і ўкаранення інавацыйных прапаноў і рашэнняў. Праект прыцягнуў увагу як грамадскасці, так і органаў улады. Менавіта таму было прынята рашэнне прымаць маладзёжныя ініцыятывы пастаянна. У пярвічных арганізацыях БРСМ Віцебскай вобласці, як і ўсёй краіны, будуць створаны «Скарыначкі», куды кожны ахвотны зможа адправіць сваю ідэю. Самыя слушныя і цікавыя з іх па рашэнні спецыяльна створанага Савета, які будзе збірацца штоквартальна, адправяцца ў раённыя камітэты і абласны. Такім чынам, ідэі атрымаюць шанец увасобіцца ў рэальнасць.
Дарэчы, па выніках рэалізаванага праекта аўтарамі больш за дзесяць прапаноў, прызнаных лепшымі ў рэспубліцы, з'яўляюцца прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Удалося рэалізаваць праект экалагічнага тэатра на колах «Экабус» Далжанскай школы Віцебскага раёна, праект «Аўтаматызаваная сістэма ўліку руху лічыльнікаў электрычнай энергіі» маладых супрацоўнікаў Віцебскага інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шэраг іншых, якія маюць сацыяльную і эканамічную значнасць для развіцця прыдзвінскага краю. 


Вольга МАСЛОЎСКАЯ,«ВР»