У Віцебскай вобласці палова ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты падалі дакументы ў выбаркамы

На Віцебшчыне каля паловы ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў шляхам збору подпісаў грамадзян падалі неабходныя для гэтага дакументы ў выбарчыя камісіі, паведамілі ў аблвыканкаме.

Усяго ў выбарчыя камісіі пададзены дакументы па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты больш за 1,5 тыс. чалавек. Амаль 95% з іх аддалі перавагу вылучацца адным з магчымых спосабаў. Найбольшай папулярнасцю сярод патэнцыйных кандыдатаў карыстаецца вылучэнне шляхам збору подпісаў, такім спосабам баלאтуюцца каля 1,1 тыс. чалавек. Працоўныя калектывы вылучылі амаль 400 прэтэндэнтаў на мандат, палітычныя партыі дэлегавалі каля 30 сваіх актывістаў. На дадзеным этапе гэта зрабілі КПБ і ЛДП. Пры гэтым каля 5% патэнцыйных кандыдатаў вырашылі падстрахавацца і балатуюцца ў прадстаўнічыя органы мясцовай улады двума спосабамі (у асноўным ад грамадзян і працоўных калектываў), а ўсе тры магчымыя спосабы вылучэння не выкарыстаў ніхто.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў, якія падалі дакументы ў выбарчыя камісіі, амаль дзве траціны з'яўляюцца дэпутатамі дзеючага склікання, крыху больш за паўсотні маладых людзей (ва ўзросце да 30 гадоў), або каля 4% ад агульнай колькасці вылучэнцаў. Усяго на выбарах 18 лютага 2018 года на Віцебшчыне трэба будзе сфарміраваць 221 Савет і выбраць 3112 дэпутатаў, у тым ліку 2253 - у сельскія і пасялковыя, 133 - гарадскія, 666 - у раённыя Саветы.

БЕЛТА.