У Віцебскай вобласці дапамогу ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы атрымалі 8 сем'яў беспрацоўных
У першым квартале 2021 года аказана садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы 8 сем'яў беспрацоўных. Усе яны пераселены ў межах Віцебскай вобласці.
Акрамя таго, дзяржпадтрымкай, якая аказваецца пры перасяленні беспрацоўным, скарысталася маладая сям'я з двума дзецьмі з Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. На пераезд вырашыліся ў пошуках прыдатнай работы і жылля. Служба занятасці прапанавала вакансіі з перасяленнем у Віцебскі раён. Сумневаліся нядоўга, з'ездзілі на сумоўе, паглядзелі жыллё, ацанілі інфраструктуру – усё спадабалася. Цяпер працуюць жывёлаводамі ў ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», якой была прадастаўлена двухпакаёвая кватэра ў новым доме ў г.п. Янавічы.

- Перасяленне беспрацоўных і членаў іх сем'яў на новае месца жыхарства і работы ажыццяўляецца ў выпадку прадастаўлення беспрацоўным работы ў іншай мясцовасці (іншым населеным пункце па існуючым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні) у мэтах садзейнічання іх занятасці, забеспячэння наймальнікаў работнікамі і ажыццяўляецца на добраахвотных пачатках у межах Беларусі.
- Права на аказанне садзейнічання ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы маюць беспрацоўныя. Няпоўнагадовыя члены сям'і беспрацоўнага перасяляюцца толькі з іх пісьмовай згоды.
- Беспрацоўным, якія заключылі дагавор аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і на новае месца жыхарства і работы, ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў у памеры 7-кратнай велічыні БПМ у сярэднім на душу насельніцтва, якая дзейнічае на дату працаўладкавання беспрацоўнага ў наймальніка. Дадаткова ажыццяўляецца выплата ў памеры 2-кратнай велічыні БПМ пры перасяленні беспрацоўных з гарадоў на новае месца жыхарства і работы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі.
- Перасяленне беспрацоўнага і членаў яго сям'і на новае месца жыхарства і работы па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з выплатай грашовых сродкаў і пакрыццём расходаў на пераезд ажыццяўляецца толькі адзін раз.