У Віцебскай вобласці пастаўлена задача мінімізаваць колькасць аварыйных аб'ектаў
"У вобласці налічваюцца сотні аб'ектаў, якія сёння не эксплуатуюцца. Многія з іх з'яўляюцца аварыйнымі і ўяўляюць рэальную пагрозу для жыцця і здароўя людзей. Губернатарам пастаўлена задача максімальна мінімізаваць колькасць аварыйных і неэксплуатаваных будынкаў і збудаванняў. Меры па зносе ў першую чаргу аварыйных аб'ектаў павінны быць прыняты ў гэтым годзе", - сказаў Уладзімір Белавус. Ён нагадаў удзельнікам пасяджэння аб трагедыі ў Магілёве, якая адбылася пры абрушэнні катэджа: "Уласнасць - прыватная, а адказнасць панясуць і службовыя асобы, якія ў час не адрэагавалі на праблему".
"Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, яно знаходзіцца на пастаянным кантролі. А ўся бязгаспадарнасць, усе такія аб'екты ўздоўж дарог добра бачныя, у тым ліку з паветра, таму схаваць праблему выканаўцам на месцах не ўдасца", - падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама. Па словах дырэктара фонду "Віцебскаблмаёмасць" Міхаіла Паўлючкова, у 2017 годзе зносу і кансервацыі падлягаюць 294 невыкарыстоўваных аб'екта нерухомасці, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. За студзень-кастрычнік было знесена толькі 39 аб'ектаў. Не пачаты работы па дэмантажы і зносе ў Талачынскім (па 19 аб'ектах), Ушацкім (17), Аршанскім (5), Глыбоцкім (3), Дубровенскім (3) раёнах.
Па апошніх дадзеных, фонд "Віцебскаблмаёмасць" атрымаў ад гаррайвыканкамаў інфармацыю аб 238 аб'ектах, у тым ліку 166 неэксплуатаваных жывёлагадоўчых і іншых памяшканнях сельскагаспадарчых арганізацый дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці, якія падлягаюць зносу да канца гэтага года і ў 2018-м.
"Аднак з улікам недахопу сродкаў у бюджэце мясцовым органам улады неабходна арганізаваць правядзенне гэтых работ сіламі і сродкамі камунальных прадпрыемстваў, якія праводзяць меліярацыйныя, будаўнічыя і дарожныя работы, што маюць адпаведную тэхніку.
«Варта таксама разгледзець магчымасць прыцягнення спецыялізаваных сіл Мінабароны, шэфскай і спонсарскай дапамогі», — адзначыў Міхаіл Паўлючкоў.