У Віцебскай вобласці паступова адключаецца аналагавае тэлевяшчанне
Па-ранейшаму чытачы задаюць шмат пытанняў наконт адключэння аналагавага тэлебачання і пераходу на лічбавае. За тлумачэннямі мы звярнуліся ў Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання – філіял РУП «Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтр».
Як там патлумачылі, у адпаведнасці з
«Дзяржаўнай праграмай унядзеньня лічбавага тэлевізійнага радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года» ажыццяўляецца пераход на лічбавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне. Згодна з графікам паэтапнага адключэння аналагавага вяшчання на тэрыторыі Беларусі спыняецца вяшчанне дзяржаўных праграм аналагавага тэлебачання:«
Беларусь 1» (22 ТВК), «Беларусь 2» (25 ТВК), СТБ (42 ТВК), ОНТ (59 ТВК) - з 10 сакавіка 2015 года з радыётэлевізійнай перадавальнай станцыі ў Асвейцы Верхнядзвінскага раёна;«
НТБ-Беларусь» (26 ТВК), «Беларусь 2» (28 ТВК), СТБ (36 ТВК) - з 1 красавіка 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Астравенцы Ушацкага раёна;«
Беларусь1» (23 ТВК), «Беларусь 2» (37 ТВК) - з 15 мая 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Краснасельцах Браслаўскага раёна;«
Беларусь 1» (33 ТВК) - з 15 мая 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Бычысе Гарадоцкага раёна;«
НТБ-Беларусь» (6 ТВК), АНТ (12 ТВК) - з 16 чэрвеня 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Краснасельцах Браслаўскага раёна;«
Беларусь 1» (9 ТВК), АНТ (12 ТВК) - з 16 чэрвеня 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Астравенцы Ушацкага раёна;АНТ (12 ТВК),
«РТР-Беларусь» (8 ТВК), ТРК «Віцебск» (6 ТВК) - з 16 чэрвеня 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Віцебску;«
Беларусь 1» (10 ТВК) - з 16 чэрвеня 2015 года з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў Ліёзна.У цяперашні час на тэрыторыі вобласці ў залежнасці ад месца размяшчэння і рэльефу мясцовасці магчымы ўпэўнены эфірны прыём пакета праграм у лічбавым фармаце:
«Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «ОНТ», «СТБ», «РТР-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «МИР».Лічбавыя перадатчыкі, якія трансліруюць лічбавы пакет тэлевізійных праграм, размешчаны на радыётэлевізійных перадаючых станцыях у:
Віцебску - 43 ТВК (650 МГц); Ліёзна - 43 ТВК (650 МГц); Бычысе Гарадоцкага раёна - 43 ТВК (650 МГц); Лялеўшчыне Гарадоцкага раёна - 43 ТВК (650 МГц); Астравенцы Ушацкага раёна - 40 ТВК (626 МГц); Варганах Докшыцкага раёна - 40 ТВК (626 МГц); Багданаве Чашніцкага раёна - 40 ТВК (626 МГц); Бегамлі Докшыцкага раёна - 40 ТВК (626 МГц); Асвеі Верхнядзвінскага раёна - 33 ТВК (570 МГц); Гарах Расонскага раёна - 33 ТВК (570 МГц); Краснасельцах Браслаўскага раёна - 43 ТВК (650 МГц); Шаркаўшчыне - 43 ТВК (650 МГц); Доўгінаве Мёрскага раёна - 43 ТВК (650 МГц); Сянне - 25 ТВК (506 МГц); Абухаве Аршанскага раёна - 25 ТВК (506 МГц); Азерцах Талачынскага раёна - 25 ТВК (506 МГц).
Пасля 15.05.2015: у Мішневічах Шумілінскага раёна - 33 ТВК (570 МГц); Струбках Полацкага раёна - 33 ТВК (570 МГц).
Для прыёму эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання неабходна спачатку набыць у гандлёвай сетцы лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадавання (сціскання) MPEG-4, што падключаецца да звычайнага тэлевізара, альбо лічбавы тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар), які падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадавання (сціскання) MPEG-4.
Затым усталяваць індывідуальную прыёмную тэлевізійную антэну дэцыметровага дыяпазону хваль (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй і арыентаваць яе ў бок найбліжэйшай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі. Для аддаленых раёнаў рэкамендуецца ўстаноўка антэны на вышыні не менш за 10 м.
Наладзіць лічбавы тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар) або тэлевізійную прыстаўку можна згодна з кіраўніцтвам па эксплуатацыі на частату лічбавага перадатчыка найбліжэйшай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі.
Па пытаннях прыёму лічбавага тэлевізійнага вяшчання звяртайцеся ў бясплатную даведачна-інфармацыйную службу, патэлефанаваўшы на кароткі нумар 172 са стацыянарнай тэлефоннай сеткі або па адрасе: Віцебск, пр. Будаўнікоў 3б, тэл. 8-(0212)-27-22-53.
Падрабязную інфармацыю аб развіцці эфірнага лічбавага тэлебачання і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату вы можаце даведацца на інтэрнэт-сайце РУП «БРТПЦ»
Алесь Бынькоў, "Віцебскія весці"