У Віцебскай вобласці паступленні ў бюджэт ад ІП у студзені-лютым выраслі на чвэрць

Па выніках студзеня-лютага паступленні падаткаў у бюджэт ад індывідуальных прадпрымальнікаў у Віцебскай вобласці выраслі амаль на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе абласной падатковай інспекцыі.

Усяго за гэты перыяд ІП заплацілі ў бюджэт Br9,4 млн, у тым ліку Br4,3 млн падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, Br1,8 млн адзінага падатку з ІП і іншых фізічных асоб. Удзельная вага плацяжоў ІП склала 4,2% у агульным аб'ёме бюджэтных паступленняў. Найбольш важкі фінансавы ўклад у раённыя бюджэты ўносяць ІП у Мёрскім раёне, дзе доля іх плацяжоў складае 18,8%, а таксама ў Пастаўскім (17,7%), Аршанскім і Верхнядзвінскім (па 7,5%), Лепельскім (6,2%). Паводле даных на 1 сакавіка, на ўліку падатковых органаў стаяла 21790 ІП, іх колькасць з пачатку года вырасла прыкладна на 1%. Найбольшы рост колькасці ІП адзначаецца ў Дубровенскім (на 3,3%), Віцебскім (3,2%), Лёзненскім (2,8%) і Мёрскім (2,7%) раёнах. Тэндэнцыя росту гэтай катэгорыі суб'ектаў малога прадпрымальніцтва зарэгістравана амаль ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці, за выключэннем Бешанковіцкага, Шаркаўшчынскага, Ушацкага і Пастаўскага, у кожным з якіх колькасць ІП скарацілася на адзінку.

БЕЛТА.