У Віцебскай вобласці прыступілі да пасяўной кампаніі

Першыя сеялкі выйшлі на палі ў Глыбоцкім, Докшыцкім і Лепельскім раёнах, паведамілі ў аблсельгаспрадзе.

Таксама сем рэгіёнаў прыступілі да ўздыму зябу. Акрамя таго, гаспадаркі Віцебшчыны падсеялі 34 тыс. га (34%) шматгадовых траў. Вядуцца іншыя віды работ па закладцы новага ўраджаю на плошчах азімых культур і падрыхтоўцы пашаў.

На 2016 год структура пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур сфарміравана ў першую чаргу з улікам патрэбы жывёлагадоўчай галіны. У цэлым збожжавымі і зернебабовымі культурамі плануецца заняць 398,5 тыс. га, рапсам – 106,2 тыс. га, кукурузай – 82,7 тыс. га, аднагадовымі і шматгадовымі травамі адпаведна 44,6 і 197,4 тыс. га.

Сяргей Ляшук, «Віцебскія весці».