У Віцебскай вобласці прыступілі да работ па барацьбе з боршчавіком Сасноўскага

В Витебской области приступили к работе по борьбе с борщевиком Сосновского

Ва ўсіх раёнах Віцебшчыны прыступілі да работы па барацьбе з баршчэўніком Сасноўскага.

Эколагі звяртаюць увагу, што ў сувязі з наступленнем спрыяльных умоў надвор'я, якія спрыяюць хуткаму росту раслін, неабходна своечасова праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўніком Сасноўскага.

Самым эфектыўным з'яўляецца хімічны метад, які прадугледжвае апрацоўку інвазіўных плошчаў гербіцыдамі суцэльнага і выбарачнага дзеяння. Для дасягнення максімальнага эфекту хімікаты рэкамендуецца ўносіць да адрастання баршчэўніку вясной або пры яго вышыні да 30 см.

Як паведаміў намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Маркоўскі, у гэтым годзе для барацьбы з інвазіўнымі раслінамі на тэрыторыі Віцебшчыны бюджэтамі розных узроўняў будзе накіравана больш за 1,8 млн руб. На ўліку звыш 5,2 тыс. месцаў прарастання баршчэўніку Сасноўскага агульнай плошчай 3660 га.

Важна ведаць, што зялёны агрэсар з'яўляецца небяспечным для здароўя чалавека, правакуючы наймацнейшыя апёкі на скуры. Асаблівая небяспека ў тым, што дотык да расліны можа адразу не выклікаць непрыемныя адчуванні. Аднак праз час, асабліва на яркім летнім сонцы, на скуры з'явіцца наймацнейшы апёк – надзвычай балючы і які цяжка паддаецца лячэнню. Трапленне соку баршчэўніку ў вочы прывядзе да апёку рагавіцы і, як следства, да слепаты. Нават аэразоль соку расліны і яго пылок пры высокіх канцэнтрацыях могуць выклікаць ацёк гартані, верхніх частак стрававода. Баршчэўнік Сасноўскага зніжае прадукцыйнасць сельскагаспадарчых угоддзяў, наносіць шкоду прыродным экасістэмам і прыводзіць да знікнення і ў далейшым да вымірання рэдкіх відаў раслін, многія з якіх з'яўляюцца нацыянальным здабыткам нашай краіны.

"ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ"