У Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі грэчкі і проса

19 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі крупяных культур, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па даных на 19 жніўня, грэчка скашана на плошчы звыш 80 га, або 8% ад агульнай плошчы пасеваў. Уборку гэтай культуры вядуць у Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Лепельскім і Гарадоцкім раёнах. Намалочана 152 т, сярэдняя ўраджайнасць перавышае 18 ц/га. Мяркуецца, што валавы збор грэчкі будзе атрыманы ў аб'ёме 1,5 тыс.т.

Да работы з просам прыступілі ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах, дзе ўсяго скашана каля 100 га (12,5% ад запланаванага), намалот склаў 228 т, сярэдняя ўраджайнасць амаль 23 ц/га.

На збожжавым полі скашана амаль 370 тыс.га, што складае каля 84% ад планаваных да ўборкі плошчаў. Намалочана звыш 1 млн. 143 тыс.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га. Гаспадаркі сямі раёнаў вобласці завяршаюць масавую ўборку, а ў Браслаўскім, Гарадоцкім, Расонскім, Сянненскім, Ушацкім і Шумілінскім раёнах трэба скасіць больш за 20% плошчаў.-0-