У Віцебскай вобласці прыступілі да выбухаў ледзянога панцыра на Заходняй Дзвіне

23 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС сёння пачалі разбураць ледзяны панцир на рацэ Заходняя Дзвіна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо. Разбурэнне лёду праводзіцца для папярэджання ледзяных затораў, якія могуць перашкаджаць пропуску паводкі і стаць прычынай пашкоджання апор мастоў. Першыя выбухі сёння прагрымелі ля моста ў раёне Наваполацка, а 24 сакавіка такая ж аперацыя пройдзе ў Верхнядзвінскім раёне ля вёскі Новікі. Паводле даных УМНС, за мінулыя суткі ў вобласці талымі водамі было падтоплена 47 жылых дамоў, 48 падворкаў, 44 скляпенні ў жылых дамах. У зоне падтаплення апынуліся 189 чалавек. Агульная плошча падтаплення склала 7 га. Для адпампоўкі вады з жылых дамоў і падворкаў задзейнічана тэхніка МНС і прадпрыемстваў ЖКГ. Сітуацыя з паводкай і падтапленнем талымі водамі знаходзіцца пад кантролем. Пагрозы насельніцтву і неабходнасці эвакуацыі няма.-0-