У Віцебскай вобласці працягваецца праца па тлумачэнні прымянення норм Дэкрэта №3

На Віцебшчыне працягваецца работа па тлумачэнні практыкі прымянення норм Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», арганізуюцца прыёмы грамадзян адказнымі службовымі асобамі ведамстваў, а таксама ўдакладняюцца даныя па плацельшчыках збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў.

Паводле даных абласной падатковай інспекцыі, на пачатак сакавіка паведамленні на выплату збору накіраваны амаль 61,4 тыс. грамадзянам, з якіх унеслі неабходную суму каля 6,5 тыс. У бюджэт паступіла звыш 1,8 тыс. рублёў. Акрамя таго, у падатковыя органы звярнуліся амаль 16 тыс. чалавек, якія прадаставілі дакументы, што сведчаць аб адсутнасці ў іх абавязку па выплаце збору. Амаль усе яны разгледжаны, у 94% прыняты рашэнні аб ануляванні раней накіраваных паведамленняў.

На днях Міністэрства аховы здароўя растлумачыла парадак пацвярджэння перыяду часовай непрацаздольнасці грамадзян, якія не мелі ў 2015 – 2016 гадах месца працы. Адпаведнае пісьмо размешчана на сайце Мінздава.

Так, канкрэтны перыяд наяўнасці ў грамадзяніна прыкмет часовай непрацаздольнасці вызначаецца толькі лекарска-кансультацыйнай камісіяй (ЛКК) арганізацыі аховы здароўя, якая аказвала яму меддапамогу. Гаворка ідзе аб вострых захворваннях, абвастрэнні хранічных захворванняў, аператыўных умяшаннях. Таксама ва ўвагу прымаецца перыяд медыцынскага назірання жанчын падчас цяжарнасці, родаў і ў пасляродавы перыяд.

Для прыняцця рашэння ў дачыненні да канкрэтнага грамадзяніна ЛКК аналізуе інфармацыю, якая змяшчаецца ў амбулаторнай медкартцы хворага за 2015 – 2016 гады: даты звароту пацыента за меддапамогай, дыягназ, тэрміны аказання дапамогі (для жанчын – тэрміны цяжарнасці, дату родаў), сярэднія аптымальныя тэрміны часовай непрацаздольнасці і інш. Рашэнне ЛКК павінна ўтрымліваць звесткі аб наяўнасці або адсутнасці ў чалавека па выніках аналізу дакументаў прыкмет часовай непрацаздольнасці за канкрэтны перыяд. Указанае рашэнне ўносіцца ў тым ліку ў выпіску з медыцынскіх дакументаў. Пры яе афармленні для рэалізацыі норм Дэкрэта №3 патрабаванне дыягназаў пацыента не патрабуецца.

Канкрэтны

перыяд наяўнасці ў грамадзяніна, які не меў у 2015 – 2016 гадах месца працы, прыкмет часовай непрацаздольнасці пацвярджаецца эпікрызам медыцынскай карты пацыента (яго дублікатам).

Мінздароў звартае ўвагу, што ў 2017 годзе пры афармленні медыцынскіх дакументаў (пры амбулаторным і стацыянарным лячэнні) у выпадках вызначэння патрэбнасці ў сыходзе за хворым дзіцем ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцем-інвалідам да 18 гадоў), хворым членам сям'і абавязкова трэба ўказваць інфармацыю аб асобе, якая забяспечвае дадзены сыход. 

Для пацвярджэння неабходнасці ў сыходзе чалавек, які яго ажыццяўляе, можа самастойна звярнуцца за атрыманнем выпіскі з меддакументаў, якая змяшчае рашэнне ВКК, у арганізацыю аховы здароўя, альбо вышэйуказаныя дакументы накіроўваюцца ў падатковыя органы або мясцовыя органы выканаўчай улады. Пры гэтым павінна прыкладацца арыгінал пісьмовай згоды грамадзяніна на прадастаўленне дадзенай інфармацыі. 

Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».