У Віцебскай вобласці пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя ”Дом без насілля“
З мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем гвалту ў сям'і, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, што здзяйсняюцца на гэтай глебе, тлумачэння палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года ”Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў“ з 15 па 30 красавіка 2014 г. на тэрыторыі вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя ”Дом без гвалту!“.
У 25 тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (далей – цэнтры) адным з напрамкаў работы з'яўляецца прафілактыка па папярэджанні хатняга гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей і аказанні ім псіхалагічнай, юрыдычнай і іншых відаў дапамогі.
Для спецыялістаў цэнтраў праводзяцца семінары, нацэленыя на ўдасканаленне сістэмы сацыяльнай падтрымкі ахвяр сямейна-бытавога гвалту.
Па пытанні арганізацыі работы па абароне ахвяр хатняга гвалту цэнтры цесна ўзаемадзейнічаюць з органамі аховы здароўя, унутраных спраў, адукацыі. Дзейнасць цэнтраў па папярэджанні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей у сям'і ажыццяўляецца па некалькіх напрамках.
З мэтай павышэння дасведчанасці насельніцтва аб праблеме гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяцей спецыялістамі цэнтраў праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы (заняткі, семінары па прававой асвеце), афармляюцца інфармацыйныя стэнды, якія змяшчаюць рэкамендацыі жанчынам, дзецям па асабістай бяспецы з указаннем неабходных нумароў тэлефонаў дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, куды можна звярнуцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. У цэнтрах на пастаяннай аснове працуюць 22 тэлефоны ”гарачай лініі“.
Работа па прафілактыцы і вырашэнні канфліктаў у сем'ях ажыццяўляецца праз арганізацыю групавых і індывідуальных кансультацый, псіхалагічных трэнінгаў, накіраваных на вырашэнне сямейных канфліктаў. Прыярытэт у рабоце з сем'ямі застаецца за індывідуальнай формай. Гэтая работа заключаецца ў неаднаразовых сустрэчах, кансультаванні, гутарках псіхолагаў, спецыялістаў па сацыяльнай рабоце з усімі членамі сям'і.
У многіх цэнтрах распрацаваны спецыяльныя праграмы для бацькоў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне культуры шлюбна-сямейных адносін. Арганізавана праца клубаў і гурткоў, дзейнасць якіх накіравана на аказанне дапамогі ў фарміраванні гарманічных унутрысямейных адносін, сацыяльную адаптацыю і падтрымку сем'яў, вырашэнне канфліктных сітуацый. Арганізуецца правядзенне выязных псіхолага-педагагічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца з педагагічнымі калектывамі, бацькамі школ у выглядзе гутарак, трэнінгаў, кансультацый.
Раз'ясняльная праца па павышэнні матывацыі жанчын звяртацца ў праваахоўныя органы ў выпадках гвалту ажыццяўляецца як у вуснай форме (лекторыі, гутаркі, кансультацыі), так і праз СМІ, буклеты, улёткі, спецыяльныя акцыі.
З мэтай аказання практычнай дапамогі ахвярам сямейна-бытавога гвалту з прадастаўленнем кароткачасовага месца прабывання для жанчын і дзяцей ва ўсіх адміністрацыйных раёнах абсталяваны ”крызісныя“ пакоі.
Інфармацыя аб магчымасці атрымання дапамогі ў ”крызісным“ пакоі, які знаходзіцца як у сваім адміністрацыйным раёне, так і ў суседніх, маецца ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і аддзелах унутраных спраў.
У 2013 годзе паслугамі ”крызіснага“ пакоя скарысталася 20 грамадзян.