У Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны дзяцей
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» з 30 мая па 5 чэрвеня 2021 года ў Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
«Дзеці маюць патрэбу ў падтрымцы, гэта адзін з самых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, нагадвае грамадству аб неабходнасці абароны правоў дзіцяці ў сучасным свеце. Мэтай акцыі з'яўляецца аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі дзецям і дзіцячым сацыяльным установам, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак. І моладзь Віцебскай вобласці ахвотна падтрымала рэспубліканскую дабрачынную акцыю, і гатова дапамагаць у добраўпарадкаванні дзіцячых гульнявых пляцовак, праводзіць канцэртныя і забаўляльныя праграмы для дзяцей і іх сем'яў, дарыць дзецям усмешкі і свята! Мы вельмі спадзяемся, што дапамога і падтрымка абавязкова знойдуць тых, хто ў гэтым востра мае патрэбу, і будзем вельмі рады, калі гэта дапаможа стаць камусьці шчаслівейшым», ̶ адзначае першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў.
Ва ўсіх рэгіёнах адбудуцца мерапрыемствы для дзяцей, выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, апекунскіх, прыёмных сем'яў і шматдзетных сем'яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Валанцёры рэгіёну арганізуюць больш за 50 акцый і мерапрыемстваў. Напрыклад, у 7 рэгіёнах запланавана добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак (Бешанковічы, Глыбокае, Мёры, Орша, Росаны, Шаркаўшчына, г. Віцебск), таксама арганізаваны конкурсы малюнкаў на асфальце, забаўляльныя праграмы для выхаванцаў сацыяльных прытулкаў, фотаконкурс «I’m child» у Талачынскім раёне, спортландыя «Мама, тата, я - спартыўная сям'я!» у Чашніках, адрасныя наведванні дзяцей на даму, перадача тым, хто мае патрэбу сабраных кніг, канцылярскіх прылад, цацак, салодкіх падарункаў, адзення.
У г. Віцебску 1 чэрвеня ў скверы 26 Чэрвеня па вул. Берастэня з 10.00 будзе арганізавана добраўпарадкаванне вялікай дзіцячай пляцоўкі, гульнявая забаўляльная праграма для дзяцей і іх сем'яў, фест «Намалюй сваё лета» (конкурс малюнкаў на асфальце).
Таксама 1 чэрвеня ў Расонскім раёне на летняй эстрадзе ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці» пройдзе фестываль «Казкіна краіна». У праграму фестывалю ўключаны конкурсы, гульні і забавы на свежым паветры. Маленькіх гасцей будуць сустракаць роставыя лялькі і ў канцы мерапрыемства кожнае дзіця чакаюць памятныя прызы і шары.
1 чэрвеня актывісты Наваполацкай раённай арганізацыі «БРСМ» падо́раць забаўляльную праграму «Дзень дзяцінства» для дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем'ях, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Удзельнікаў будзе чакаць актыўная гульня ў лазертаг, гульнявая зона і салодкі стол. Фіналам мерапрыемства стане ўручэнне памятных падарункаў і паветраных шароў.
5 чэрвеня актывісты Наваполацкай раённай арганізацыі БРСМ сумесна з конным клубам «КМ Horses» арганізуюць у парку культуры і адпачынку Наваполацка для дзяцей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, дабрачынны праект «Чараўнікі двара» з катаннем на конях, атракцыёнах, уручэннем памятных падарункаў і паветраных шароў.
Арганізатарам мерапрыемстваў выступае Віцебскі абласны камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».