У Віцебскай вобласці пройдуць сезонныя кірмашы

Выязны гандаль разгорнецца ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны. Мясцовымі выканкамамі сфарміраваны графікі правядзення кірмашоў і выязнога гандлю з улікам ахопу не толькі насельніцтва гарадоў і райцэнтраў, але і малых гарадскіх паселішчаў, уключаючы прыгранічныя тэрыторыі. Асаблівы акцэнт вытворцы прадукцыі і прадаўцы робяць на кірмашах у прыгранічных раёнах, дзе набыць усё неабходнае могуць таксама турысты з розных краін, якія з задавальненнем прыязджаюць у Беларусь на шопінг.
  • У Браслаўскім раёне выязны гандаль пройдзе 26 красавіка ў Відзах, 28 красавіка – ва Урбанах, 1 мая – у Браславе.
  • У Верхнядзвінску гандлёвыя рады разгорнуцца 30 красавіка.
  • У Пастаўскім раёне вытворцы прадставяць сваю прадукцыю 28 красавіка ў Варапаеве, а 29 красавіка – у Лынтупах і 1 мая – у Паставах.
Будзе арганізавана правядзенне распродажаў, акцый з прадастаўленнем скідак на запатрабаваныя і сацыяльна значныя тавары.