У Віцебскай вобласці прайшлі першыя сходы па стварэнні партыі «Белая Русь»
Паводле яго слоў, фундамент гэтай падзеі закладваўся на працягу трох мінулых дзесяцігоддзяў. І цяперашні крок цалкам абгрунтаваны, перакананы Уладзімір Цярэнтаў:
– Наша грамадства мае патрэбу ў палітычнай партыі, якая аб'яднае ўсе цэнтры сілы, што падтрымліваюць дзяржаву, будзе выказваць нацыянальныя інтарэсы, падтрымліваць палітычны курс краіны і Прэзідэнта.
Аналагічныя сустрэчы прайшлі сёння таксама ў Талачынскім раёне і Першамайскім раёне Віцебска. Іх удзельнікамі сталі члены розных грамадскіх арганізацый, адзначыў Уладзімір Цярэнтаў:
– У склад актыву ўвайшлі прадстаўнікі жаночай, моладзевай, ветэранскай і іншых грамадскіх арганізацый. Але стрыжнем сталі члены грамадскай арганізацыі «Белая Русь», якая ініцыявала стварэнне новай партыі. Рабочая версія яе назвы пакуль такая ж – «Белая Русь». Аднак варта дакладна разумець, што «Белая Русь» як грамадская арганізацыя застаецца і будзе існаваць далей. Яе члены, як і раней, будуць займацца рознымі сацыяльнымі праектамі. Тыя ж, хто жадае ўступіць у партыю, каб займацца палітычным будаўніцтвам, могуць прадстаўляць інтарэсы абсалютна розных грамадскіх арганізацый.
Падчас сустрэч удзельнікі вызначыліся з першымі крокамі, якія ім трэба будзе зрабіць на шляху да мэты. У адпаведнасці з заканадаўствам для стварэння новай палітычнай партыі неабходна, каб колькасць яе членаў складала не менш за пяць тысяч, у кожнай вобласці была сфарміравана яе структура, якая ўключае падраздзяленні не менш чым у траціне раёнаў рэгіёна, нагадаў Уладзімір Цярэнтаў:
– Таму на гэтым тыдні паўсюдна ў раёнах мы праводзім зборы па стварэнні ініцыятыўных груп і абіраем дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд, які пройдзе 18 сакавіка ў Мінску. Заўтра, напрыклад, аргзборы адбудуцца ў сямі рэгіёнах вобласці, 15 лютага – у 12. Завершацца 16 лютага ў Наваполацку, Расонскім і Сенненскім раёнах. Аналагічныя сустрэчы праходзяць і ў іншых рэгіёнах краіны.
На дадзеным этапе наша асноўная мэта – дакладна вызначыць ключавыя задачы на бліжэйшую перспектыву і падрыхтаваць канкрэтныя прапановы на з'езд, бо статут, праграма і канчатковая назва партыі яшчэ абмяркоўваюцца.