У Віцебскай вобласці праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд

В Витебской области проводится месячник обеспечения безопасных условий труда в зимний период

На выкананне распараджэння старшыні Віцебскага аблвыканкама Шарснёва М.М. ад 8.01.2015 №4 “Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд” у Віцебскай вобласці з 12 студзеня па 12 лютага 2015 года праводзіцца месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд. У ходзе якога будуць арганізаваны неабходныя работы па расчыстцы ад снегу і лёду будынкаў і дахаў, тэрыторый і камунікацый, прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння мікраклімату на працоўных месцах. Будзе ажыццёўлены маніторынг працы па ахове працы, выяўленні і ўстараненні парушэнняў патрабаванняў бяспекі ў арганізацыях пры выкананні работ у зімовы перыяд.