У Віцебскай вобласці раннімі яравымі і збожжавымі культурамі засеяна больш за палову запланаваных плошчаў

27 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці пасеялі раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы каля 130 тыс.га, што складае каля 51% ад плана. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Блізкія да завяршэння пасяўной гаспадаркі Чашніцкага і Аршанскага раёнаў, дзе раннія збожжавыя і зернебабовыя ўжо займаюць адпаведна 88% і 85%. Разам з тым найбольш нізкімі тэмпамі вядуцца работы ў Сенненскім (пасеяна 34% да плана) і Пастаўскім (32%) раёнах. Усе раёны вобласці прыступілі да сяўбы яравога рапсу, пасеяна 2,2 тыс.га, або 9% ад задання. Ільнозаводы вобласці выйшлі на аптымальныя тэмпы сяўбы лёну, штодня дадаючы па 750 га. Усяго гэтая культура пасеяна на плошчы 2,5 тыс.га, што складае 16% да плана. Працягваецца перасяўванне загінуўшых азімых культур. Усяго гаспадаркам трэба будзе перасеяць азімыя збожжавыя на плошчы ў 25,5 тыс.га, азімага рапсу - 29,6 тыс.га. Гаспадаркі трох раёнаў вобласці (Талачынскага, Аршанскага і Віцебскага) прыступілі да сяўбы ранняй бульбы, якая займае ўжо 277 га, або 5% да плана. Акрамя таго, аддзельныя сельгаспрадпрыемствы пачалі сяўбу агароднінных культур (морквы, буракоў, капусты).-0-